Шчорсы (гміна)
Выгляд
Шчорсы | |
---|---|
польск.: Gmina Szczorse | |
Краіна | |
Уваходзіць у | Навагрудскі павет |
Уключае | 34 грамады |
Адміністрацыйны цэнтр | Шчорсы |
Дата ўтварэння | 1921 |
Дата скасавання | 1939 |
Насельніцтва (1921) | 2 654[1] |
Гміна Шчорсы (польск.: Gmina Szczorse) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Шчорсах (400 жых. у 1921 годзе[1])[2].
У міжваенны перыяд гміна Шчорсы ўваходзіла ў склад Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 1 снежня 1933 года ў склад гміны Шчорсы перададзена частка тэрыторыі гміны Налібакі[3]. У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.
Зноскі
- ↑ а б в Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
- ↑ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
- ↑ Dz. U. z 1933 r. Nr 94, poz. 726